Блізкі Усход

Definition

Joshua J. Mark
by , translated by Artem Vynohradov
published on 23 October 2022
translations icon
Available in other languages: English, Malay, Arabic, Italian, Ukrainian, Serbian, Turkish, French, Spanish
The Ancient Near East c. 1500-1300 BCE (by Simeon Netchev, CC BY-NC-SA)
The Ancient Near East c. 1500-1300 BCE
Simeon Netchev (CC BY-NC-SA)

Блізкі Усход традыцыйна разглядаецца старажытнымі гісторыкамі і археолагамі як рэгіён паўднёва-заходняй Азіі, у прыватнасці, вобласць, акружаная Міжземным морам, Чорным морам, Каспійскім морам, Чырвоным морам і Персідскім/Аравійскім залівам. У наш час гэты рэгіён уключае такія краіны, як Ізраіль/Палестына, Ліван, Сірыя, Турцыя, Іарданія, Ірак і заходні Іран. Некаторыя навукоўцы таксама ўключаюць Кіпр і Закаўказзе (Грузія, Арменія, Азербайджан) у сваё вызначэнне Блізкага Усходу, хоць іх, верагодна, варта разглядаць як «Усходняе Міжземнамор'е» і «Каўказ» адпаведна. Хаця Егіпет, безумоўна, важная краіна з пункту гледжання старажытнай гісторыі Блізкага Усходу, ён часта выключаецца з традыцыйных вызначэнняў Блізкага Усходу. Для сучасных палітолагаў і журналістаў тэрмін «Блізкі Усход» выкарыстоўваецца для абазначэння адной і той жа геаграфічнай тэрыторыі. Блізкі Усход звычайна разглядаецца як «калыска цывілізацыі», таму што многія з першых вех развіцця чалавецтва, напрыклад, самая ранняя сельская гаспадарка, пісьменства і гарады, узніклі менавіта ў гэтым рэгіёне.

Гэты пераклад заснаваны на папярэдняй версіі вызначэння. Калі вы хочаце перакласці бягучае вызначэнне, калі ласка, звяжыцеся з намі.

Remove Ads

Advertisement

About the Translator

Artem Vynohradov
Маё імя Арцём. Я студэнт, які захапляецца гісторыяй. Я цікаўлюся эканомікай, гісторыяй, геаграфіяй, міжнароднымі адносінамі, архітэктурай, урбанізмам і лінгвістыкай. У цяперашні час я вучуся ў НТЭУ у Кіеве.

About the Author

Joshua J. Mark
A freelance writer and former part-time Professor of Philosophy at Marist College, New York, Joshua J. Mark has lived in Greece and Germany and traveled through Egypt. He has taught history, writing, literature, and philosophy at the college level.

Cite This Work

APA Style

Mark, J. J. (2022, October 23). Блізкі Усход [Near East]. (A. Vynohradov, Translator). World History Encyclopedia. Retrieved from https://www.worldhistory.org/trans/be/1-16/

Chicago Style

Mark, Joshua J.. "Блізкі Усход." Translated by Artem Vynohradov. World History Encyclopedia. Last modified October 23, 2022. https://www.worldhistory.org/trans/be/1-16/.

MLA Style

Mark, Joshua J.. "Блізкі Усход." Translated by Artem Vynohradov. World History Encyclopedia. World History Encyclopedia, 23 Oct 2022. Web. 09 Dec 2022.